Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Жыллёвая палітыка

Жыллёвая палітыка

Жыллёвая палітыка

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мазырскага райвыканкама

Начальнік аддзела ЖКГ

Крыштопенка Ларыса Генадзьеўна

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях:

аўторак з 8.00 да 13.00

каб.111, тэл.256831

Намеснік начальніка аддзела ЖКГ

Семяненка Людміла Паўлаўна

Каб.110, тэл.325206

прыём грамадзян:

Панядзелак – пятніца з 8.30 да 17.30

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

Галоўныя спецыялісты аддзела ЖКГ

Судзібор Алена Рыгораўна

Каб.103, тэл.321556

Федарэнка Таццяна Андрэеўна

Каб.110, тэл.256419

прыём грамадзян:

Панядзелак – пятніца з 8.30 да 17.30

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

Мазырскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што ў конкурсе па працэдурах

-на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні і эксплуатацыі (памяшканняў) жылых дамоў;

-на аказанне паслуг па вывазе, абясшкоджванні і пахаванні цвёрдых камунальных адходаў;

-на аказанне паслуг па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў;

-на тэхнічнае абслугоўванне ліфтаў і сродкаў дыспетчарскага кантролю за іх работай;

-добраўпарадкаванне гарадскіх тэрыторый

пераможцам і, такім чынам, выканаўцам паслуг з’яўляецца КЖУП “Мазырскі райжылкамгас”

Інфармацыя аб наяўнасці арэнднага жылля

Мазырскі райвыканкам паведамляе, што маецца свабоднае арэнднае жыллё дзяржаўнага жыллёвага фонду Мазырскага раёна па наступных адрасах:

Мазырскі раён

вул. Садовая, д.7 у в. Прудок

№ кватэры

колькасць

пакояў

паверх

агульная плошча, кв.м

памер платы за карыстанне (без уліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі) у беларускіх рублях

1

2-павярх. цагляны дом

вул.Пралятарская, д.87ув.Глініца

1

2-пакаёв.

-

44,9

15,55

Нараўлянскі раён

вул.Новая, д.25 ув.Завойць

-

3-пакаёв.

1-паверх. дом

64,2

24,96

Для агляду жылых памяшканняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Мазырскага раёна, неабходна звярнуцца да майстра ЖЭУ.

Перавага пры размеркаванні кватэр: больш ранняя дата пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў.

Заявы грамадзян аб прадастаўленні арэнднага жылля прымаюцца службай «Адно акно» (каб. 118) Мазырскага райвыканкама з 18 мая 2020 года па 1 чэрвеня 2020 года ўключна (пры сабе мець пашпарт).


Інфармацыя аб свабодным жылым ізаляваным памяшканні камерцыйнага выкарыстання, якое знаходзіцца на балансе ўстановы аховы здароўя «Мазырская цэнтральная гарадская паліклініка»

Месцазнаходжанне жылога дома, (кватэры), колькасны і якасны склад

Мазырскі раён, Крынічны с/с, в. Тварычаўка, вул. Прыазёрная, 1А-1, двухпавярховы дом, год пабудовы 2009. Першы паверх – дзеючы ФАП, другі паверх – кватэра

Заселена (не заселена)

Кватэра не заселена

Характарыстыка жылога дома

(кватэры)

маецца:

- чатыры жылыяпакоі -50.2 кв. м.

- асобная кухня - 9.4 кв. м.

- асобныя туалет, ванна - 2.2/3.3 кв. м.

- калідор - 10.7 кв. м.

- агульная плошча жылых памяшканняў 98.6 кв. м.

- камора - 4.2 кв. м.

- лоджыя 2 шт. - 2.4/2.4 кв. м.

- тамбур - 6.7 кв. м.

Узровень добраўпарадкавання

маецца:

- цэнтральны вадаправод

- цэнтральная каналізацыя

- электразабеспячэнне, праводка прыхаваная

- газ балонны

- індывідуальнае ацяпленне, кацёл на цвёрдым паліве

Памер платы за карыстанне

4,26 рублёў (без кошту камунальных паслуг)

Кантактныя тэлефоны: юрыст 24 72 21, інжынер Кузьміна Ірына Эдуардаўна 24 72 74, эканаміст Рашотка Анастасія Віктараўна 24 72 77, бухгалтэрыя Міцура Вікторыя Міхайлаўна 24 71 10.

І Н Ф А Р М А Ц Ы Я

аб свабодным жылым памяшканні камерцыйнага выкарыстання,

якое знаходзіцца на балансе Дзяржаўнага прадпрыемства

«Саўгас-камбінат «Зара»

Месцазнаходжанне жылога дома, (кватэры), колькасны і якасны склад

Мазырскі раён, аг. Махнавічы, зав. Маладзёжны, 20, аднапавярховы, блокі абкл. цэглай, год пабудовы 2006

Заселена (не заселена)

Жылы дом не заселены

Характарыстыка жылога дома

(кватэры)

маецца:

- тры жылыя пакоі - 36.61 кв. м.

- асобная кухня - 9.31 кв. м.

- асобныя туалет, ванна - 4.42 кв. м.

- калідор - 8.01 кв. м.

- агульная плошча жылых памяшканняў 59.15 кв. м.

- топачная - 4.64 кв. м.

- веранда - 10.75 кв. м.-.

Узровень добраўпарадкавання

маецца:

- цэнтральны вадаправод

- мясцовая каналізацыя

- электразабеспячэнне

- газ балонны

- індывідуальнае ацяпленне, кацёл на цвёрдым паліве

Памер платы за карыстанне

рублёў

Прыём заяў з 05 мая па 21 мая 2020 г. на адрас: Мазырскі раён,

в. Гурыны, Дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара»

Даведкі па тэлефоне: 25-53-70

Жылое памяшканне толькі для работнікаў прадпрыемства

ІНФАРМАЦЫЯ

Аб жылых памяшканнях камерцыйнага выкарыстання, якія знаходзяцца на балансе Дзяржаўнага прадпрыемства «Козенкі-Агра»

Месца знаходжання жылога дома, колькасны і якасны склад

Мазырскі раён, аг. Козенкі, вул. Спартыўная, д.107, кв.19,год ўводу ў эксплуатацыю 2013

Заселена (не заселена)

кватэра не заселена

Характарыстыка жылога памяшкання

маецца:

тры жылыя пакоі

агульная плошча па СНБ – 78,5 кв.м.

агульная плошча жылых памяшканняў – 74,2 кв.м,

жылая плошча – 51,1 кв.м.

Узровень добраўпарадкавання

маецца:

- цэнтральны вадаправод;

- электразабеспячэнне;

- гарачае водазабеспячэнне – цэнтральнае.

Памер платы за карыстанне

32,05 рублёў

Жылое памяшканне прадастаўляецца толькі работнікам прадпрыемства на перыяд працоўных адносін.

Заявы грамадзян аб прадастаўленні названага жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання прымаюцца Дзяржаўным прадпрыемствам «Козенкі-Агра» па адрасе: Мазырскі раён, аг. Козенкі, вул. Леніна У.І., 26 (2 паверх), з 24.04.2020 г. па 08.05.2020 г. з 8.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).




Парадак пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў У адпаведнасці з ПАЛАЖЭННЕМ аб уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і аб парадку прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2013г. №563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін» (уступіў у законную сілу 1 красавіка 2014г.), маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў: грамадзяне: якія не маюць ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні* жылых памяшканняў у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў (па месцы працы (службы), а грамадзяне без пэўнага месца жыхарства, якія раней мелі рэгістрацыю (прапіску) па месцы жыхарства ў гэтым населеным пункце, – па месцы знаходжання (далей – населены пункт па месцы прыняцця на ўлiк). забяспечаныя агульнай плошчай жылога памяшкання менш за 15 кв. метраў на аднаго чалавека. Пры гэтым забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання вызначаецца зыходзячы з сумы агульнай плошчы ўсіх жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні грамадзяніна і членаў яго сям’і, якія пражываюць сумесна з ім, у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік. Пры асобным пражываннi членаў сям’і забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання на аднаго чалавека вызначаецца зыходзячы з той, якая прыходзіцца на грамадзяніна і членаў яго сям’і, з якімі ён прымаецца на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, сумы агульнай плошчы ўсіх жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні ў іх, а таксама ў членаў іх сем’яў, з якімі яны сумесна пражываюць, у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік, за вылікам агульнай плошчы, якая прыходзіцца на іншых грамадзян (за выключэннем наймальнікаў і паднаймальнікаў), якія пражываюць у гэтых жылых памяшканнях, але не ўключаныя ў лік членаў сям’і грамадзяніна, з якімі ён прымаецца на паказаны ўлік; пражываюць у жылым памяшканні, якое прызнана не адпаведным устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням; якія пражываюць у інтэрнатах, за выключэннем грамадзян, якiм прадастаўлена права валодання і карыстання жылым памяшканнем у інтэрнаце ў сувязі з навучаннем, спартыўнай падрыхтоўкай*, праходжаннем клінічнай ардынатуры**, а таксама сезонных і часовых работнікаў; якія пражываюць у жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагавору найму жылога памяшкання; якія пражываюць у жылых памяшканнях камерцыйнага выкарыстання на ўмовах дагавора найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, заключанага на тэрмін працоўных (службовых) адносін, а таксама ў жылых памяшканнях сацыяльнага карыстання на падставе дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, заключанага на тэрмін да дзесяці; якія пражываюць у адным пакоі або аднапакаёвай кватэры з іншымі грамадзянамі і маюць захворваннi, пазначаныя ў пераліку, што вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя, пры наяўнасці якіх прызнаецца немагчымым іх сумеснае пражыванне з іншымі грамадзянамі ў адным пакоі або аднапакаёвай кватэры, а таксама якія пражываюць у адным пакоі або аднапакаёвай кватэры з асобамі, што маюць захворванні, названыя ў гэтым пераліку; якія пражываюць у адной кватэры (аднакватэрным жылым доме), заселенай (заселеным) некалькімі ўласнікамі жылых памяшканняў, пры ўмове, што іх уласнасць выдзелена ва ўстаноўленым парадку (зроблены падзел жылога памяшкання з утварэннем двух і больш асобных жылых памяшканняў або з вылучэннем ва ўласнасць ізаляваных жылых пакояў з захаваннем падсобных памяшканняў у агульным карыстанні і ў агульнай долевай уласнасці), і (або) наймальнікамі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, калі яны забяспечаны агульнай плошчай жылога памяшкання менш за 15 кв. метраў на кожнага члена сям’і; якія пражываюць у неізаляваных (сумежных) жылых пакоях і якія не з’яўляюцца блізкімі сваякамі*; якія пражываюць у аднапакаёвай кватэры з іншым грамадзянінам незалежна ад яго полу (у тым ліку незалежна ад таго, з’яўляюцца яны ці не з’яўляюцца блізкімі сваякамі), акрамя мужа і жонкі; якія адносяцца да маладых сем’яў**, што ўпершыню ўзялі шлюб (муж i жонка), калi нi адзiн з iх не мае ва ўласнасці кватэры або аднакватэрнага жылога дома і (або) не з’яўляецца наймальнікам кватэры або аднакватэрнага жылога дома па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама не займае аб’ект долевага будаўніцтва па дагаворы найму, арэнды, бязвыплатнага карыстання ці іншым дагаворы ў адпаведнасці з Правіламі заключэння, выканання і скасавання дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлiк; якія пражываюць у жылых памяшканнях спецыяльных дамоў для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў, якія маюць непаўналетніх дзяцей, а таксама якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, якім пры перааглядзе ўстаноўлена III група інваліднасці або інваліднасць знята ці якія прызнаныя ва ўстаноўленым парадку дзеяздольнымі, калі за імі не захавалася або ім не можа быць прадастаўлена права валодання і карыстання жылым памяшканнем, з якога яны выбылі; маладыя рабочыя (служачыя), маладыя спецыялісты, якія прыбылі па размеркаванні, накіраваныя на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага), або спецыялісты, якія прыбылі па накіраванні дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на работу ў арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыях з узроўнем радыёактыўнага забруджвання звыш за 5 кюры на квадратны кіламетр і тэрыторыях, якія прыраўніваюцца да іх; дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з лiку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у выпадку, калі яны: не маюць ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні жылых памяшканняў у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік (пры прыняцці на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў у г. Мінску ўлічваюцца жылыя памяшканні, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні, размешчаныя ў Мінскім раёне); пры ўсяленні ў жылое памяшканне, з якога выбылі, сталі б мець патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў; не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі, і немагчымасць усялення ў гэта жылое памяшканне ўстаноўлена мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання гэтага жылога памяшкання. Немагчымасць усялення ў жылое памяшканне ўстанаўліваецца паводле рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку страты жылога памяшкання (гібелі, знішчэння), сістэматычнага (тры і больш разоў на працягу года) парушэння грамадзянамі, якія пражываюць у гэтым жылым памяшканні, правілаў карыстання жылым памяшканнем, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, наяўнасці неспрыяльных або небяспечных умоў пражывання з бацькамі, пазбаўленымі бацькоўскіх правоў, і іншымі грамадзянамі, якія пражываюць у дадзеным жылым памяшканні, а таксама ў іншых выпадках. Парадак прыняцця рашэнняў аб немагчымасці ўсялення ў жылое памяшканне вызначаецца аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам.