Галоўная /
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
• адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• выклад сутнасці звароту;
• адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
• поўнае найменне юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выклад сутнасці звароту;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
• адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ці месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
• не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.
Рэгламент карпаратыўнай сеткі і электроннай пошты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь дазваляе загружаць файлы аб’ёмам не больш за 5 Мб.
Электронны зварот накіроўваецца праз электронную форму: