Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны раёна
28 студзеня 2022

У Мазырскім дзяржаўным абласным ліцэі сёння гаварылі аб асноўных палажэннях абноўленай Канстытуцыі

Маладое пакаленне – рухаючая сіла любой дзяржавы, таму заканамерна, што галоўнымі ўдзельнікамі адкрытага дыялогу гэтым разам сталі юныя ліцэісты.

Расказваючы навучэнцам аб асноўных палажэннях абноўленага дакумента, дырэктар установы, старшыня Мазырскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, дэпутат Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Іна Лагун зрабіла акцэнт на тым, што сёння кожнаму маладому чалавеку неабходна вывучыць праект Канстытуцыі, каб зразумець працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве і дзяржаве. Першую палову сустрэчы прысвяцілі знаёмству рабят з паняццем “рэферэндум” і значэннем гэтай важнай падзеі для дзяржавы.

Настаўніца гісторыі Ала Ліс распавяла пра асноўныя пытанні, якія разглядаліся на чатырох папярэдніх усенародных галасаваннях, выказаўшы ўпэўненасць, што ліцэісты абавязкова наведаюць выбарчыя ўчасткі разам з бацькамі, бо будучы рэферэндум таксама будзе ўпісаны ў старонкі беларускай гісторыі. Захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, падтрымка людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сацыяльная палітыка, патрыятызм, інстытут сям’і – аб гэтых і многіх іншых палажэннях абноўленай Канстытуцыі падрабязна расказала дзецям Іна Лагун.

– Многае сёння робіцца дзяржавай для падтрымкі моладзі. Вы ведаеце, што існуе спецыяльны фонд Прэзідэнта па падтрымцы адоранай моладзі. Таму ў новай рэдакцыі дакумента канкрэтызаваны артыкул, які тычыцца гэтага пытання. Дзяржавай і ў далейшым будуць стварацца ўмовы для развіцця патэнцыялу моладзі, прымянення розных здольнасцяў нашых маладых людзей. І гэта вельмі каштоўна, – адзначыла Іна Аляксееўна. Таксама кіраўнік установы падрабязна спынілася на пытанні сацыяльнай адказнасці, падкрэсліўшы, што важна не толькі крытыкаваць і патрабаваць, а ўносіць асабісты ўклад у развіццё як сваёй сям’і, так раёна і дзяржавы ў цэлым. У сваю чаргу навучэнцы пагаварылі з экспертам аб тым, што іх усхвалявала ў ходзе выступу.

– Жыццё сучаснага беларускага грамадства грунтуецца на трох пазіцыях: развітая эканоміка, сацыяльная арыентаванасць дзяржавы і хрысціянскія каштоўнасці. Менавіта гэта і замацавана ў новай Канстытуцыі, – заключыла Іна Лагун.

 

(Жыццё Палесся)


Усе навiны