27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэферэндум выносіцца збалансаваны праект Канстытуцыі, які прайшоў унікальную прапрацоўку, заявіў журналістам дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Той варыянт, які вынесены на рэферэндум, - збалансаваны і прайшоў унікальную прапрацоўку", - сказаў Вадзім Іпатаў.
Паводле яго слоў, такая работа фактычна пачалася яшчэ ў 2016 годзе. "А вось апошні год быў вельмі насычаным па формах і метадах работы з Асноўным законам: дыялогавыя пляцоўкі, работа Канстытуцыйнай камісіі, якая была складзена з самых розных людзей. Гэта былі людзі, якія ад жыцця разумеюць тыя працэсы, што адбываюцца ў грамадстве. А таксама рабочая група, якая была створана кіраўніком дзяржавы для ўжо дасканалай дапрацоўкі. І апошняе - гэта месячнае публічнае абмеркаванне праекта Канстытуцыі", - расказаў дырэктар НЦЗПД.
Усе навiны