Адрес райисполкома:
247760, Гомельская область, г.Мозырь, пл.Ленина,16

Телефон приемной:
8-(0236)30-01-11, факс 8-(0236)30-01-10

Электронный адрес для деловой переписки: mozyrisp1@mail.gomel.by

ОАО "Мозырский нефтеперерабатывающий завод"
ОАО "Мозырский нефтеперерабатывающий завод"
Главная / Социальная сфера / Культура / Новости культуры
25 февраля 2020

«Рыфмуецца з Радзімай» - мазыране ствараюць у бібліятэках паэтычны квілт

Любоў да роднага слова, сваёй спадчыны, пазнанне сваіх каранёў - гэтая тэма заўсёды знаходзіць адлюстраванне ў рабоце бібліятэк Мазыршчыны.  На працягу года ладзіцца шмат разнастайных і змястоўных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай мове і літаратуры, культурным каштоўнасцям беларусаў, гісторыі сваёй малой Радзімы.
У лютым, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, традыцыйна ў бібліятэках Мазырскага раёна праходзіць Дэкада беларускай і краязнаўчай кнігі «Мову родную, край свой любіце!». 
Яркім і запамінальным для мазыран у гэтым годзе з’яўляецца ўдзел у паэтычным квілце «Рыфмуецца з Радзімай». Чытачам прапаноўваецца адгадаць аўтара верша і прымацаваць каляровы лісток да партрэта вядомага паэта. Такім чынам, у бібліятэках ствараюцца «палотна» з партрэтаў і вершаў беларускіх паэтаў на роднай мове. Гэта дае магчымасць наведвальнікам бібліятэк не толькі прыняць удзел у цікавым мерапрыемстве, але і праверыць свае веды ў галіне айчыннай літаратуры. 
Дэкада працягнецца да 29 лютага. Для аматараў роднай мовы бібліятэкары падрыхтавалі вялікую колькасць пазнавальных мерапрыемстваў.
http://mozyrlib.by/event/page_2-20/17.html

Все новости