ГлавнаяКарта сайтаКонтакты
Главная / Социальная сфера / Культура / конкурс маладых талентаў /
Главная
Район
Власть
Экономика
Социальная сфера
    Образование
    Здравоохранение
    Туризм, спорт, отдых
    Органы социальной защиты
    Культура
    Социальная реклама
СМИ
Известные люди
Молодежь Мозырщины
Профессиональные союзы
Официальные документы
Каталог предприятий
Мозырский РОВД
Обращения граждан
FAQ
Инвестиции
Недвижимость
Землеустроительная служба
Объявления
Поиск по сайту:

Карта района

400Кб      1600Кб
Погода в Мозыре
Информация сайта pogoda.by
 Адрес
районного исполнительного комитета:
247760 г. Мозырь
Площадь Ленина, 16
Телефон: (+375 236) 322140 
Факс: (+375 236) 325184
  
 
 






















конкурс маладых талентаў

Зацверджана
Загад Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
14верасня 2009 г. №  164
 
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў  “Зорка ўзышла над Беларуссю”
 
 
1. Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” (далей – конкурс) праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі і Мінскім гарадскім выканкомамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, закрытымі акцыянернымі таварыствамі “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне”.
2. Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.
3. Задачамі конкурсу з’яўляюцца:
рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці;
далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва;
фарміраванне ідэйна-мастацкага ўзроўню і эстэтычнага густу моладзі;
стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі асобы;
удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў конкурсу;
прапаганда беларускай нацыянальнай культуры;
стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для працы ў сферы культуры.
4. Тэрміны правядзення конкурсу: лістапад 2009 года – красавік 2010 года.
5. У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы, студэнты і выкладчыкі навучальных устаноў культуры і мастацтва, іншых навучальных устаноў, другія прадстаўнікі таленавітай моладзі краіны ва ўзросце ад 16 да 31 года.
Узрост канкурсантаў вызначаецца па стану на 1 лістапада2009 года.
6.     Конкурс праводзіцца  па наступных намінацыях:
“Эстрадныя спевы”;
 ”Народныя спевы”;              
 “Аўтарская песня”;
 “Размоўны жанр”;
 “Сучасны танец”;
 “Жывапіс і графіка”;
 “Скульптура”;
 “Дызайн”;
 “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”;
 “Фатаграфія”;
 “Сацыяльная рэклама”;
 “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм”.
7. У конкурсе прымаюць удзел асобныя канкурсанты і калектывы (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей).
8. Конкурс праводзіцца ў тры этапы, з якіх першы і другі з’яўляюцца адборачнымі, трэці – заключным (рэспубліканскім).
9. Першы этап праводзіцца ў лістападзе-снежні 2009 года аддзеламі культуры раённых і гарадскіх выканкомаў.
Для правядзення першага адборачнага этапа рашэннямі аддзелаў культуры раённых і гарадскіх выканкомаў ствараюцца арганізацыйныя камітэты, вызначаюцца канкрэтныя тэрміны правядзення дадзенага этапа, падачы заявак, фарміруюцца адпаведныя адборачныя камісіі, у склад якіх уключаюцца аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва рэгіёна, іншыя кіраўнікі і спецыялісты.
Па выніках правядзення дадзенага этапа адборачная камісія ў кожнай намінацыі вызначае трох лепшых канкурсантаў (калектываў), якія прымаюць удзел у другім адборачным этапе.
10. Другі этап конкурсу праводзіцца ўстудзені-лютым 2010 года ўпраўленнямі культуры абласных і Мінскага гарадскога выканкомаў.
У другім адборачным этапе прымаюць удзел пераможцы першага этапа конкурсу, а таксама прадстаўнікі творчай моладзі, якія пражываюць і (або) працуюць у абласных цэнтрах і г.Мінску (у тым ліку навучэнцы, студэнты, выкладчыкі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, акрамя вышэйшых навучальных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь).
Для правядзення другога адборачнага этапа загадамі ўпраўленняў культуры абласных і Мінскага гарадскога выканкомаў ствараюцца арганізацыйныя камітэты, вызначаюцца канкрэтныя тэрміны правядзення дадзенага этапа, падачы заявак канкурсантамі, калектывамі ці кіраўнікамі ўстаноў, аддзеламі культуры раённых і гарадскіх выканкомаў.
Па выніках правядзення другога адборачнага этапа ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможцы – па 3 лепшых канкурсанта (калектыва) ад кожнай вобласці, ад г.Мінска – па 5.
11. У трэцім заключным (рэспубліканскім) этапе конкурсу (далей – рэспубліканскі этап) прымаюць удзел пераможцы другога этапа, а таксама пераможцы, вызначаныя ўстановамі, названымі ў часцы другой гэтага пункта.
Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу вызначаюць на конкурснай аснове па 3 лепшых конкурсанта (калектыва) па намінацыях, якія адпавядаюць профілю вышэйшай навучальнай установы.
Рэспубліканскі этап праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, закрытымі акцыянернымі таварыствамі “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне” у красавіку 2010 года.
12. Арганізацыйны камітэт рэспубліканскага этапа конкурсу (далей – аргкамітэт) зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе прапаноў абласных і Мінскага гарадскога выканкомаў, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, закрытых акцыянерных таварыстваў “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне”.
13. Аргкамітэт зацвярджае склад журы рэспубліканскага этапа конкурсу, графік яго работы, конкурсныя праграмы (патрабаванні) па кожнай намінацыі на ўсіх этапах конкурсу, памеры грашовых прэмій пераможцам конкурсу, вызначае тэрміны і месцы правядзення рэспубліканскага этапа конкурсных іспытаў па намінацыях.
14. Журы рэспубліканскага этапа конкурсу адначасова з’яўляецца адборачнай камісіяй абласных і Мінскага гарадскога адборачнага этапа.
15. Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу да 1 красавіка 2010 годаўпраўленнямі культуры абласных і Мінскага гарадскога выканкомаў, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі культуры і мастацтваў, названымі ў пункце 11 гэтага Палажэння, накіроўваюцца заяўкі па форме згодна з дадаткамі 1, 2 да дадзенага Палажэння.Дата паступлення заяўкі фіксуецца па паштоваму штэмпелю.
Да заяўкі дадаюцца: копія дакумента, які можа засведчыць асобу, выпіска з пратакола пасяджэння журы аб допуску да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу (для вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва – суправаджальны ліст за подпісам рэктара), праграма выступлення ці спіс работ, назва праекта (на кожнага канкурсанта (калектыва) у 5 экзэмплярах і два каляровых фотаздымка канкурсанта (калектыва) памерам 9х13 см на глянцаванай паперы.
Канкурсанты намінацыі “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм” да заяўкі дадаюць творчую работу (разгорнуты сцэнарны план масавага свята, ці тэатралізаванага прадстаўленняў, ці шоў-праграмы).
16. Заяўка з дакументамі, якія прыкладаюцца, накіроўваецца ў аргкамітэт па адрасу: 220086 г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.
17. Пры паступленні няпоўнага пакета дакументаў, а таксама паступленні іх пасля вышэйназванага тэрміна заяўкі не разглядаюцца.
18. Кандыдат паведамляецца аб допуску да конкурсных іспытаў рэспубліканскага этапа не пазней, чым за 10 дзён да пачатку конкурсу.
У выпадку адмовы кандыдата ад удзелу ў конкурсе дакументы не вяртаюцца.
19. Конкурсныя іспыты намінацый “Эстрадныя спевы” і “Народныя спевы” праводзяцца ў два туры, астатніх – у адзін тур.
Рашэннем журы на другі тур дапускаецца не болей 50 % удзельнікаў першага тура.
20. Парадак выступлення ўдзельнікаў устанаўліваецца жараб’ёўкай і захоўваецца да канца рэспубліканскага этапа.
Конкурсныя выпрабаванні і прагляды праводзяцца публічна.
21. Змены ў праграмах, замены работ, праектаў не дапускаюцца.
Усе творы (музычнага, размоўнага жанру) павінны выконвацца напамяць. Кожны твор (работа) можа быць выкананы (прадстаўлена) толькі адзін раз.
22. Удзельнікі прыбываюць на конкурс са  сваімі канцэртмайстрамі.
23. Удзельнікі рэспубліканскага этапа конкурсу намінацый “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” для выканання графічных, жывапісных, скульптурных работ павінны мець свае неабходныя інструменты і матэрыялы (акрамя мальбертаў, станкоў і планшэтаў).
24. Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляе журы па кожнаму канкурсанту (калектыву).
У намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы” вынікі вызначаюцца з улікам выступлення канкурсанта на першым і другім турах.
25. Пераможцы конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней з прысваеннем звання лаўрэата і ўручэннем грашовых прэмій ці прызоў.
Пераможца-калектыў (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей) узнагароджваецца агульным дыпломам з указаннем ступені (І, ІІ, ІІІ) і прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем грашовай прэмій ці прыза калектыву.
26. Канкурсанты (калектывы), якія не сталі пераможцамі конкурсу могуць адзначацца ганаровымі граматамі.
27. Пераможцы конкурсу прымаюць удзел у заключным гала-канцэрце і мастацкай выстаўцы, якія адбудуцца ў Палацы Рэспублікі.
28. Журы мае права прысудзіць не ўсе дыпломы і прэміі конкурсу, прысудзіць у адной намінацыі некалькі дыпломаў ІІ і ІІІ ступеней і прэмій, змяняць па ўзгадненню з аргкамітэтам памер прэмій у рамках агульнага прызавога фонду конкурсу ў залежнасці ад колькасці пераможцаў.
29. Журы можа адзначыць дыпломамі (граматамі) выкладчыкаў (кіраўнікоў), канкурсантаў (калектывы), якія дасягнулі на конкурсе значных творчых вынікаў, а таксама лепшых канцэртмайстраў.
30. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне аб скарачэнні праграмы ці спыненні выканання.
31. Рашэнне журы лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на яго пасяджэнні членаў.
Прынятае рашэнне журы лічыцца канчатковым, перягляду не падлягае і афармляецца пратаколам.
32. Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі ў мэтах заахвочвання ўдзельнікаў конкурсу, выкладчыкаў і канцэртмайстраў па ўзгадненню з аргкамітэтам могуць устанаўліваць грашовыя прэміі і іншыя віды заахвочвання.
33. Прапаганду і асвятленне, у тым ліку і ў друкаваных СМІ, усіх этапаў конкурсу забяспечваюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, закрытыя акцыянерныя таварыствы “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне”.
34. Аргкамітэт ажыццяўляе заказ месцаў у гасцініцах ці інтэрнатах для ўдзельнікаў конкурсу ў адпаведнасці з прадстаўленай заяўкай.
35. За атрыманне канкурсантамі і канцэртмайстрамі ў час правядзення рэпетыцый і конкурсных іспытаў траўм, страту і пашкоджанне іх маёмасці заснавальнікі адказнасці не нясуць.
36. Аплата за праезд, пражыванне і харчаванне канкурсантаў ажыццяўляе накіроўваючы бок.
Выдаткі па праезду, пражыванню, харчаванню і аплата работы членаў журы і адборачнай камісіі другога этапа ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія вылучаюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.
37. Фінансаванне адборачных этапаў конкурсу ажыццяўляецца са сродкаў мясцовых бюджэтаў.
Фінансавыя выдаткі на правядзенне рэспубліканскага этапа конкурсу ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія вылучаюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.
У адпаведнасці з рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі для заахвочвання пераможцаў конкурсу могуць выкарыстоўвацца фінансавыя сродкі гэтага фонду.
38. Для фінансавання мерапрыемстваў конкурсу на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

зацвярджаю
Старшыня арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага этапа Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў ”Зорка ўзышла над Беларуссю“,
Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь
                               П.П.Латушка
   5 кастрычніка 2009 г.             .
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Праграмы
Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў
”Зорка ўзышла над Беларуссю“
 
Намінацыя ”аўтарская песня“
 
Праграма выступлення павінна складацца з дзвюх песень, адна з якіх – твор вядомага аўтара-выканаўцы.
Працягласць выступлення не больш 10 хвілін.
 
Намінацыя ”Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва“
                                    
Малюнак
-
Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.
Жывапіс
-
Нацюрморт. 8 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз.), папера, палатно, кардон, акварэль, гуаш, тэмпера, алей. Памер ½ аркуша.
Кампазіцыя
-
Стварэнне эскіза дэкаратыўнага вырабу (дэкаратыўнае пано, габелен, керамічны посуд і г.д.). 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам), папера, акварэль, гуаш. Памер ¼ аркуша.
 
Намінацыя ”дызайн“
 
Малюнак
 
-
Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.
 
Жывапіс
-
Нацюрморт. 8 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз.), папера, палатно, кардон, акварэль, гуаш, тэмпера, алей. Памер ½ аркуша.
 
Кампазіцыя
-
Стварэнне эскізнага дызайнерскага праекту ў галіне графічнага дызайну на зададзеную тэму (вэб-сайт, плакат, тэлевізійная застаўка і г.д.). 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам), папера, туш, акварэль, гуаш. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Вэб-сайт ствараецца аб’ёмам не болей 2 Мб. Памер ¼ аркуша, прэзентацыя на камп’ютэры.
 
Намінацыя ”жывапіс і графіка“
 
Малюнак
-
Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.
Жывапіс
-
Паўфігура натуршчыка на нейтральным фоне. 8 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз.), папера, палатно, кардон, акварэль, гуаш, тэмпера, алей. Памер ½ аркуша.
Кампазіцыя
-
Тэматычная кампазіцыя на зададзеную тэму. Матэрыял і тэхніка адвольныя. Памер ¼ аркуша ці не болей 70 см па большаму боку. 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам).
 
Намінацыя ”народныя спевы“
 
І тур
(Патрабаванні І тура аднолькавыя
з патрабаваннямі І і ІІ этапах конкурсу)
                                                  
У праграме выступлення павінны быць прадстаўлены два рознахарактарных твора:
         беларуская народная песня (а cappella);
         апрацоўка народнай (беларускай, рускай, украінскай і інш.) песні ці аўтарскі твор, напісаны для народнага голасу (па выбары канкурсанта) у суправаджэнні баяна ці інструментальнага ансамбля. Дапускаецца выкананне пад фанаграму ”мінус адзін“ (мінідыск, CD).
Агульная працягласць выступлення не больш 10 хвілін.
                                                   
                                                    ІІ тур
Апрацоўка народнай песні ці аўтарскі твор, напісаны для народнага голасу (па выбары канкурсанта) у суправаджэнні інструментальнага ансамбля ці аркестра, якія не выконваліся на І туры.
Працягласць выступлення не больш 7 хвілін.
 
Намінацыя ”размоўны жанр“
 
На конкурс прадстаўляецца твор размоўнага жанру па выбару канкурсанта (маналог у вобразе, фельетон, музычны фельетон, сцэнічная эстрадная мініяцюра, клоўнская рэпрыза і інш.).
Максімальная колькасць выканаўцаў у нумары не павінна перавышаць 3 чалавек.
Працягласць выступлення не больш 7 хвілін.
Намінацыя ”рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, шоў-праграм“
 
Канкурсант прадстаўляе сцэнарна-пастановачны праект конкурснай работы ў абраным жанры (свята, тэатралізаванае прадстаўленне, шоў-праграма і іншае) у выглядзе разгорнутага сцэнарыя.
У сваім праекце канкурсант павінен:
вызначыць і пералічыць усе творчыя (мастацкія калектывы і інш.) і матэрыяльныя выдаткі (матэрыяльныя і тэхнічныя сродкі), якія неабходны для пастаноўкі;
выказаць у пісьмовым выкладзе пластычнае рашэнне, дэкаратыўна-мастацкае і музычна-шумавое афармленне пастаноўкі.
Да сцэнарнага праекта прыкладаюцца:
мастацка-дэкаратыўнае рашэнне святочнага асяроддзя ў цэлым і асобных эпізодаў пастаноўкі (з дадаткам эскізаў і чарцяжоў);
фанаграма музычна-шумавога афармлення святочных эпізодаў;
прасторава-мізансцэнічнае рашэнне асобных пластычных элементаў
кампазіцыі (з дадаткам схем).
 
Намінацыя ”Сацыяльная рэклама“
 
Канкурсант прадстаўляе сцэнарый відэароліка (да 1 хвіліны) на абраную тэму, рэжысёрскую распрацоўку гэтага сцэнарыя і падрабязную раскадроўку.
 
Намінацыя ”скульптура“
 
Малюнак
-
Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.
Скульптура
-
Галава натуршчыка. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), гліна ці пластылін. Памер у натуральную велічыню.
Кампазіцыя
-
Тэматычная кампазіцыя на зададзеную тэму. Гліна ці пластылін. Памер да 40 см. 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам).
 
Намінацыя ”сучасны танец“
 
Праграма выступлення складаецца з некалькіх рознахарактарных (рознастылевых) харэаграфічных нумароў (твораў), пастаноўка якіх была ажыццяўлена не раней 2005 года. У адным з нумароў праграмы выступлення павінна быць адлюстравана нацыянальная тематыка, нацыянальныя матывы.
Працягласць выступлення не больш 15 хвілін.
Максімальная колькасць удзельнікаў калектыву – 16 чалавек.
 
Намінацыя ”фатаграфія“
 
Партрэт
-
Фотаздымкі партрэта ўключаюць самастойную пастаноўку кампазіцыі з вызначанай у заданні схемай асвятлення на мадэль (натуршчыка). 6 гадзін астранамічных (па 3 гадз. з перапынкам), фотапапера. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Памер ¼ аркуша.
Нацюрморт
-
Фотаздымкі нацюрморта ўключаюць пабудову кампазіцыі і схемы асвятлення з вызначанай у заданні колькасцю прадметаў. 6 гадзін астранамічных (па 3 гадз. з перапынкам), фотапапера. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Памер ¼ аркуша.
Кампазіцыя
-
Кожны ўдзельнік прадстаўляе фотаздымкі, створаныя падчас заключнага этапу конкурсу, на тэму, зададзеную на месцы. Работы выконваюцца кожным удзельнікам з выкарыстаннем уласнай аналагавай альбо лічбавай апаратуры на ўласных расходных матэрыялах. 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам), фотапапера. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Памер ¼ аркуша.
 
Намінацыя ”Эстрадныя спевы“
 
I тур
(Патрабаванні І тура аднолькавыя
з патрабаваннямі І і ІІ этапах конкурсу)
 
У праграме выступлення павінны быць прадстаўлены два рознахарактарных твора:
беларуская народная песня ў сучаснай апрацоўцы ці твор беларускага аўтара;
песня-хіт замежнага аўтара (аўтараў).
Выступленне ажыццяўляецца пад фанаграму ”мінус адзін“ (мінідыск, CD).
У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал).
Працягласць выступлення не больш 10 хвілін.
 
II тур
У праграме выступлення павінна быць прадстаўлена песня-хіт беларусага ці замежнага аўтара (аўтараў) у суправаджэнні аркестра.
Працягласць выступлення не больш 5 хвілін.

Дадатак 2
да Палажэння аб  Рэспубліканскім конкурсе маладых   талентаў  
“Зорка ўзышла над Беларуссю”
 
 
Заяўка
ўдзельніка Рэспубліканскага конкурса маладых   талентаў
“Зорка ўзышла над Беларуссю”
 
1. Найменне калектыву ___________________________________________
­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­_______________________________________________________________
_______________________________________________________________
2. Прозвішча, імя, імя па бацку, год нараджэння ўдзельніка калектыву
_______________________________________________________________
_______________________________________________________________
_______________________________________________________________
_______________________________________________________________
3. Намінацыя ___________________________________________________
4. Назва і адрас установы, тэлефон, факс ____________________________
_______________________________________________________________
5. Прозвішча, імя, імя па бацку кіраўніка калектыву (без скарачэнняў)
_______________________________________________________________
_______________________________________________________________
6.     Неабходная колькасць месцаў для браніравання ў гасцініцы, інтэрнаце
(жаночых, мужчынскіх) ____________________________________________
_______________________________________________________________
7.     Творчыя дасягненні калектыву __________________________________
_______________________________________________________________
 
 
Кіраўнік установы
(кіраўнік калектыву)    __________________     _______________________
                                               (подпіс)                                   (ініцыялы, прозвішча)                             

 
ГлавнаяКарта сайтаКонтакты