28.08.2026

Створаны ўсе ўмовы: установы адукацыі Гомельшчыны гатовыя да новага навучальнага года

Пытанне разгледзелі на пасяджэнні аблвыканкама пад старшынствам губернатара Івана Крупко.

Удзел прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Валеваты, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

«Лічаныя дні засталіся да пачатку навучальнага года, таму мы павінны адказаць на пытанне: ці ўсё зроблена, каб 1 верасня дзеці прыйшлі ў камфортныя, а галоўнае бяспечныя ўстановы адукацыі», – падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Прыёмка ўстаноў адукацыі завершана, праведзена маштабная падрыхтоўчая работа. Заменены вокны і дахі, абноўлены навучальныя майстэрні, лабараторыі, набыта тэхналагічнае абсталяванне для харчблокаў, навучальныя дапаможнікі і камп'ютары. У бягучым годзе для каледжаў аграрнага профілю закупяць сельскагаспадарчую тэхніку. Сістэма адукацыі рэгіёна папоўнілася больш чым 800 маладымі спецыялістамі.

Для павышэння ўзроўню бяспечнага знаходжання ва ўстановах адукацыі Го-мельшчыны вядзецца планамерная праца па перадачы аб'ектаў пад фізічную ахову структур, уладкаванні будынкаў сістэмамі відэаназірання, кантролю упраўлення доступам у будынкі, электрамагнітнымі замкамі.

Працягваецца ўстаноўка сістэм пажарнай аўтаматыкі для абароны дзяцей і дарослых ад гібелі і траўміравання на пажарах.

«Не павінна быць розніцы паміж сельскімі і гарадскімі ўстановамі адукацыі ў пытаннях забеспячэння бяспекі, арганізацыі харчавання і абнаўлення Матэрыяльна-тэхнічнай базы», – рэзюмаваў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Правда Гомель

Інфармацыйныя рэсурсы

up