12.12.2024

Адказнасць за парушэнне ўстаноўленага парадку, захоўвання і выкарыстання піратэхнічных вырабаў

Традыцыйна, з набліжэннем калядных святаў, павышаецца попыт у грамадзян, у асноўным падлеткаў, на піратэхнічныя вырабы. Актывізуецца дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб іх увозу на тэрыторыю рэспублікі і далейшай рэалізацыі, у тым ліку і нелегальнай. Увезеныя нелегальна піратэхнічныя вырабы, як правіла, не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Рэалізуемая "з рук" прадукцыя выраблена саматужным спосабам, і адпаведна, не мае неабходных сертыфікатаў і допускаў да выкарыстання. У выніку выкарыстання падобнай прадукцыі і адбываюцца выпадкі траўматызму непаўналетніх, выпадкі ўзгарання і пашкоджанні маёмасці.

Напярэдадні святаў, супрацоўнікі АУС актывізуюць сваю дзейнасць па спыненні фактаў нелегальнага гандлю піратэхнікай, а таксама гандлю з парушэннем дзеючага заканадаўства, праводзяць спецыяльныя мерапрыемствы з мэтай устанаўлення каналаў іх паступлення ў рэспубліку.

1. За незаконную рэалізацыю піратэхнічных вырабаў парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 13.3 КоАП ("Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць"), якая прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 200 базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

2. Несанкцыянаванае выкарыстанне піратэхнічных сродкаў у грамадскіх месцах расцэньваецца як дробнае хуліганства (арт. 19.1. КоАП Рэспублікі Беларусь), за здзяйсненне якога прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Калі дзіця затрымаюць за выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, то да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.3. КоАП Рэспублікі Беларусь ("невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей") будуць прыцягнутыя яго бацькі. Артыкул прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.

Калі ж пры выкарыстанні піратэхнічных цацак будзе нанесена значная шкода здароўю або маёмасці навакольных, то парушальнікам можа пагражаць, у тым ліку, і крымінальная адказнасць.

3. Выкарыстанне петард у месцах масавага збору людзей - гэта непавага да іншых. Многія прыходзяць на святы з дзецьмі. І калі каля чалавека выбухае петарда, якіх наступстваў можна ад гэтага чакаць – не вядома. Таму людзям, якім хочацца "пастраляць", неабходна памятаць некалькі элементарных правілаў бяспекі:

Выкарыстанне піратэхнікі дапускаецца толькі ва ўстаноўленых для гэтых мэт месцах, з выключэннем верагоднасці прычынення шкоды навакольным, а таксама верагоднасці траплення "шальных" петард ў жылыя будынкі.

4. "Нявінная" публікацыя ў сетцы "Інтэрнэт" спосабаў вырабу "простых хлапушак" (19.12 КоАП Рэспублікі Беларусь) пацягне за сабой адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння, або грамадскія работы з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Мазырскага райвыканкама

Інфармацыйныя рэсурсы

up