Новага кіраўніка раёна прадставіў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Губернатар ахарактарызаваў Аляксандра Верамеева як вопытнага кіраўніка, здольнага выразна адказваць на выклікі часу.
Раней Аляксандр Верамееў узначальваў Петрыкаўскі раён, да гэтага быў кіраўніком СУП «Палессе-Аграінвест». Кіраўнік вобласці зрабіў акцэнт на каманднай рабоце: паводле яго слоў, цяперашняму складу кіраўнікоў Мазыршчыны па сілах самыя сур'ёзныя задачы, пры гэтым вобласць гатова выступаць надзейным партнёрам ва ўсіх стваральных пачынаннях.
– Раён паказальны, дасягненняў шмат, людзі добрыя. Не сумняваюся, што на гэтым фундаменце ў вас атрымаецца паспяхова будаваць новае, – даў наказ Іван Крупко.
Губернатар адзначыў, што папярэдні кіраўнік Алена Паўлечка ўнесла важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мазыршчыны. Па выніках работы ў 2019-м годзе раён быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару, а яго кіраўнік стала пераможцам XII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «Паспяховы кіраўнік». У маі гэтага года Мазырскі раён занесены на абласную Дошку гонару.
Кіраўнік вобласці падзякаваў Алене Паўлечка за выдатную працу і ўручыў Ганаровую грамату аблвыканкама.









