28.04.2023

Матдапамогу да 9 Мая атрымалі ўжо 94 працэнты ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў вайны

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымалі 94 працэнты ветэранаў і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Усяго па стане на 27 красавіка матдапамогу атрымалі 9,4 тыс. чалавек на агульную суму Br9 млн.

У параўнанні з мінулым годам памер матэрыяльнай дапамогі павялічыўся для ўсіх атрымальнікаў. Усяго на яе выплату з рэспубліканскага бюджэту накіравана каля Br10 млн.

Дапамогу выплачваюць па рашэнні кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі. Яе выплата прадоўжыцца па 4 мая.-0-

Інфармацыйныя рэсурсы

up