Фінансавае ўпраўленне Мазырскага раённага выканаўчага камітэта (далей - фінансавае ўпраўленне) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Мазырскага райвыканкама, надзеленым правамі юрыдычнай асобы, падпарадковаецца ў сваёй дзейнасці райвыканкаму і галоўнаму фінансаваму ўпраўленню Гомельскага аблвыканкама. Фінансавае ўпраўленне кіруецца ў сваёй дзейнасці Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі задачамі фінансавага ўпраўлення з'яўляюцца:
- эфектыўнае правядзенне бюджэтна-фінансавай і падатковай, у частцы мясцовых падаткаў і збораў, палітыкі на тэрыторыі Мазырскага раёна;
- складанне разліковых паказчыкаў па кансалідаваным бюджэце Мазырскага раёна, праекта раённага бюджэту і прадстаўленне яго на разгляд Мазырскага райвыканкама;
- правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі мерапрыемстваў па своечасоваму і поўным паступленні даходаў, эфектыўным і мэтавым расходаванні сродкаў раённага бюджэту і ніжэйстаячых бюджэтаў;
- кантроль за выкананнем бюджэтнага заканадаўства на стадыі складання, разгляду, зацвярджэння і выканання мясцовых бюджэтаў на тэрыторыі Мазырскага раёна.
Юрыдычны адрас:
247760, г. Мазыр, плошча Леніна У.І., 16 УНП 400036104
р/р BY87 АКВВ36049058504833300000 ААТ "ААБ Беларусбанк" г. Мінск, БІК АКВВВУ2Х ОКПО 02320789
Тэл/факс 8 0236 30 01 63
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Паштовы адрас: 247760, г. Мазыр, плошча Леніна У.І., 16
Час працы:
панядзелак-пятніца: 8:30- 13:00, 14:00 — 17:30
перадсвяточныя дні: 8:30 - 13:00,14:00 - 16:30.
Вышэйстаячыя органы:
1.Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
247760, г. Мазыр, плошча Леніна У.І., 16
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
2.Галоўнае фінансавае ўпраўленне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
246050, г.Гомель, пр. Леніна, д. 2
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Кіраванне фінансавага ўпраўлення і час прыёму
Займаемая пасада |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Час прыёму, тэлефон |
Нумар кабінета |
Начальнік фінансавага ўпраўлення |
Бажанкова Людміла Мікалаеўна |
Кожная серада з 8:00 да 13:00, 30-01-59 |
204 |
Намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення |
Старыкаў Вячаслаў Рыгоравіч |
Кожны чацвер з 8:00 да 13:00, 30-01-62 |
216 |
Намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення |
Фалінская Таццяна Іванаўна |
Кожны аўторак з 8:00 да 13:00, 30-01-61 |
205 |
Структура фінансавага ўпраўлення і час прыёму
Аддзел даходаў бюджэту і фінансаў вытворчай сферы Начальнік аддзела-Казак Наталля Міхайлаўна (кабінет № 217, тэл. 30-01-71)
Аддзел бюджэтнага планавання фінансавання невытворчай сферы Начальнік аддзела-Тартачнік Людміла Васільеўна (кабінет № 210, тэл 30-01-69)
Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Галоўны бухгалтар-Ладзінская Жанна Мікалаеўна (кабінет № 208, тэл. 30-01-65)
«Гарачыя лініі» праводзяцца спецыялістамі фінансавага ўпраўлення ў працоўны час у працоўныя дні.
Адміністрацыйныя працэдуры, ажыццяўляюцца фінансавым ўпраўленнем Мазырскага райвыканкама па заяўным прынцыпе «Адно акно»
Адказны за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры – Лузанава Ала Мікалаеўна, галоўны спецыяліст аддзела даходаў бюджэту і фінансаў вытворчай сферы фінансавага кіравання, кабінет 209, тэлефон 30-01-67., на перыяд адсутнасці спецыяліста на начальніка аддзела даходаў бюджэту і фінансаў вытворчай сферы фінансавага кіравання Казак Наталля Міхайлаўна, 217 кабінет, тэлефон 30-01-71.
Час працы:
панядзелак-пятніца: 8:00- 13:00,14:00-17:00
перадсвяточныя дні: 8:00 - 13:00,14:00 - 16:00
Інфармацыя для ўладальнікаў аблігацый
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца фінансавым кіраваннем
Інфармацыя для юрыдычных асоб
З 20 лютага 2021 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2021 г. № 6 “Аб змяненні пастаноў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь”,якой унесены змены ў пастанову Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2019 г. № 58 “Аб банку дадзеных арганізацый, гадавая справаздачнасць якіх падлягае абавязковаму аўдыту” (далей – пастанова № 58).
Згодна з пастановай № 58 інфармацыя аб факце правядзення абавязковага аўдыту справаздачнасці прадстаўляецца ў Міністэрства фінансаў аўдыруемай асобай пры дапамозе запаўнення анкеты, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў www.minfin.gov.by у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт у раздзеле “Аўдытарская дзейнасць”.
Тэрмін прадстаўлення пазначанай вышэй інфармацыі – на працягу месяца з даты атрымання аўдытарскага заключэння ў выпадку правядзення абавязковага аўдыту справаздачнасці, але не пазней за 15 ліпеня года, наступнага за справаздачным.
Вынікі выканання бюджэту Мазырскага раёна за 2021 год
Даходы кансалідаванага бюджэту за 2021 года склалі 232 237,5 тыс. рублёў, у тым ліку ўласныя даходы – 141 607,9 тыс. рублёў або 61,0 працэнта аб'ёму бюджэту. З вышэйстаячага і ніжэйстаячых бюджэтаў атрымана 90 629,6 тыс. рублёў або 39,0 працэнтаў ўсіх даходаў. Забяспечана выкананне зацверджанага гадавога плана па даходах на 100,2 працэнта.
Тэмп росту паступленняў у кансалідаваны бюджэт Мазырскага раёна падатковых і непадатковых плацяжоў да 2020 года склаў 112,9працэнтаў.
У структуры уласных даходаў за 2021 год найбольшую ўдзельную вагу займаюць: падаходны падатак – 37,9 працэнтаў, падатак на нерухомасць – 21,6 працэнтаў,падатак на дабаўленую вартасць – 13,2працэнта, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання– 5,1 працэнта,падатак на прыбытак – 3,9 працэнта.
На тэрыторыі раёна бяруцца мясцовыя падаткі і зборы: збор з нарыхтоўшчыкаў (паступіла 157,6 тыс. рублёў або 100,1 працэнтаў гадавога плана), курортны збор (паступіла 78,9 тыс. рублёў або 100,0 працэнтаў гадавога плана) і падатак за валоданне сабакамі (паступіла 25,7 тыс. рублёў або 100,0 працэнтаў гадавога плана).
Па стане на 1 студзеня 2022 года запазычаннасць па плацяжах ва ўсе ўзроўні бюджэтаў саставіла 433,8 тыс. рублёў і павялічылася на 30,3 тыс. рублёў да запазычанасці на пачатак года, у тым ліку ў бюджэт раёна запазычанасць па плацяжах саставіла 168,6 тыс. рублёў і паменшылася на 216,9 тыс. рублёў.
За 2021 год расходы бюджэту прафінансаваны ў суме 234 452,5 тыс. рублёў або 99,9 працэнта ад удакладненага гадавога плана.
Прыярытэтным напрамкам расходаў застаецца фінансаванне ўстаноў сацыяльнай сферы. За2021 год расходы па сацыяльнай сферы саставілі 187 142,5 тыс. рублёў або 99,8працэнтаў да ўдакладненга гадавога плана. Іх удзельная вага ў агульных расходах бюджэту склала 79,8працэнтаўз іх на ўтрыманне:
устаноў адукацыі (у тым ліку школы мастацтваў) 88 342,7 тыс. рублёў або 99,9працэнтаў удакладненых гадавых планавых прызначэнняў.Іх удзельная вага ў агульных расходах бюджэту склала 37,7 працэнтаў і 47,2працэнта ў расходах на сацыяльную сферу;
устаноў аховы здароўя(у тым ліку дзяржаўная ўстанова «Мазырскі дыспансер спартыўнай медыцыны») 83 666,6 тыс. рублёў або 99,9працэнта удакладненых гадавых планавых прызначэнняў. Іх удзельная вага ў агульных расходах бюджэту склала 35,7працэнтаў і 44,7працэнтаў у расходах на сацыяльную сферу.Дадатковыярасходы па выплаце стымулюючых надбавак за працу ваўмовах, звязаных зінфекцыямі, работнікам устаноў аховы здароўя саставілі 14 621,9 тыс. рубля. Акрамя таго, за 2021 год на расходы, звязаныя з супрацьдзеяннем распаўсюджвання COVID–19 (сродкі індывідуальнай абароны, набыццё тэст-сістэм, кіслароду, сродкай дэзінфекцыі і інш.), накіравана 1 099,8 тыс. рубля;
устаноў культуры 5 696,2 тыс. рублёў або99,9 працэнтаў удакладненых гадавых планавых прызначэнняў. Іх удзельная вага ў агульных расходах бюджэту склала 2,4працэнтаўі 3,0працэнтаў у расходах на сацыяльную сферу;
устаноў фізічнай культуры і спорту 3 049,3 тыс. рублёў або 99,9працэнта удакладненых гадавых планавых прызначэнняў. Іх удзельная вага ў агульных расходах бюджэту склала 1,3 працэнта і 1,6 працэнта ўрасходах на сацыяльную сферу.
Расходы на сацыяльную палітыку за 2021 год склалі 6 387,7 тыс. рублёў або 100,0працэнтаў удакладненых гадавых планавых прызначэнняў, з іх: харчаванне навучэнцаў школ (па Законе Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый») – 210,1 тыс. рублёў. Удзельная вага расходаў на сацыяльную палітыку ў агульных расходах бюджэту склала 0,1працэнта і 0,1працэнта у расходах на сацыяльную сферу.
У структуры фінансавання сацыяльнай сферы лідзіруючыя пазіцыю займаюць першачарговыя абавязацельствы. Гэта расходыпа выплаце заработнай платы з налічэннямі, трансфертаў насельніцтву, набыццё лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, прадуктаў харчавання і па аплаце камунальных паслуг. У 2021 годзе ў цэлым яны склалі 168 570,8 тыс. рублёў або 91,1 працэнт ўсіх выдаткаў на сацыяльную сферу.
Расходы бюджэту на жыллёва-камунальная гаспадарка (без расходаў на жыллёвае будаўніцтва) ў справаздачным перыядзе прафінансаваны ў суме 23 914,4 тыс. рублёў або на 99,3працэнтаудакладненых гадавых прызначэнняў. На субсідаванне арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонда і (або) якія прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву, накіравана 39,3 працэнта названага аб'ёму бюджэтных асігнаванняў або 9 410,6 тыс. рублёў.
За 2021 год на мэты капітальнага рамонта жыллёвага фонда накіравана 3 595,4 тыс. рублёў, за кошт адлічэнняў грамадзян на капітальны рамонт – 3 698,0тыс. рублёў.
За 2021 год на бягучае і капітальнае ўтрыманне аб'ектаў добраўпарадкавання накіравана 7 789,7 тыс. рублёў, што склала 96,9працэнта ад удакладненых гадавых планавых прызначэнняў.
Расходы на фінансаванне гарадскіх і прыгарадных перавозак транспартам агульнага карыстання прафінансаваны за 2021 год ў суме 3 129,4 тыс. рублёў або на 100,0 працэнтаў ад гадавых планавых прызначэнняў.
Кампенсацыя расходаў арганізацыі па гарадскіх і прыгарадных перавозках уласнымі даходамі за 2021 год склала 68,0 працэнтаў, субсідыямі з бюджэту – 31,6працэнтаў.
У 2021 год прадугледжаны сродкі на аплату паслугаператара аўтамабільных перавозак пасажыраў паарганізацыігарадскіх, прыгарадных, міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраўу суме 247,5 тыс. рублёў, якіяпрафінансаваны ў поўным аб’еме.
Інфармацыя «Аб выніках выканання бюджэту Мазырскага раёна за 1 паўгоддзе 2021 год»
Інфармацыя "Аб выніках выканання бюджэту Мазырскага раёна за 1 паўгоддзе 2021 год"